Прадпрымальнікам распавядуць, дзе ўзяць грошы
Семінар адбудзецца 30 кастрычніка ў Адміністрацыі СЭЗ “Гроднаінвест” (Гродна, вул.Горкага, 91А).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 9.30-10.00.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах сумеснай ініцыятывы “Умацаванне пазіцый і ўзмацненне актыўнасці суб’ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва Гродзенскай вобласці, як фактара эфектыўнага рэгіянальнага развіцця” пры фінансавай падтрымцы Фонда “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID.
Мэта семінара – інфармаванне шырокага кола прадпрымальнікаў пра магчымасці фінансавання з розных крыніц для развіцця бізнеса.
Прадпрымальнікаў пракансультуюць прадстаўнікі ўлады, банкаўскіх структур, каардынатары міжнародных праектаў, кіраўнікі цэнтраўпадтрымкі прадпрымальніцтва.
Гаворка пойдзе пра прыцягненне фінансавых рэсурсаў для бізнеса, фінансаванне інвестыцыйных праектаў за кошт сродкаў абласнога бюджэту і еўрапейскіх фондаў ды іншае.
Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца да 26 кастрычніка па тэлефоне ў Гродне
+375 152 742227 альбо эл.адрасе fin-fond@yandex.ru , паведаміўшы назву арганізацыі, дадзеныя прадстаўніка і кантактны тэлефон.
Паводле http://www.fincentr.by