Гроднааблгідрамет прагназуе надзвычай цёплы тыдзень
Аднак максімальная тэмпература ў гэты дзень ( +21 ºС) у Гродне зарэгістраваная ў 1979 годзе. Затое ў 1977 годзе 16 кастрычніка было ўсяго -7 ºС.
У бліжэйшыя суткі ў Гродне захаваецца воблачнае з праясненнем надвор’е.
Уначы на большай частцы тэрыторыі вобласці пройдуць дажджы і навальніцы, у асобных раёнах – моцныя, +11…+13.
Днём 17 кастрычніка ўзмацніцца паўднёва-усходні вецер, парывы да 14 м/с, тэмпература паветра +12…+14°С.
18 кастрычніка будзе пераважна без ападкаў, слабы паўднёвы вецер, уначы +3…+8, днём ад 11 да 16 градусаў цяпла.
19 кастрычніка яшчэ пацяплее: ад 5 да 10 градусаў цяпла ўначы і +12…+17 днём. Без ападкаў, пераменная воблачнасць, магчымы туман.
Здымак http://blogs.privet.ru