Не так хутка, як хацелася
Рашэнне пра будаўніцтва да 2015 г. хуткасных магістраляў паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі было агучана ў канцы мінулага года дэпартаментам “Белаўтадор”.
Аднак, як паведамляе агенцтва “Минск-Новости” са спасылкай на аднаго з супрацоўнікаў дэпартамента, тэрмін сканчэння будаўніцтва можа быць перасунуты на пазнейшы тэрмін.
Прычына – высокі кошт праекта (каля 6 трыліёнаў руб.).
З боку Гродна хуткасная траса працягнутая ўжо амаль да Шчучына. Будаўнічыя працы ідуць і на выяздзе з Мінска ў Гродна.