Навукоўцам у Беларусь уезд забаронены?

|

Доктар Марыюш Савіцкі, прафесар доктар габілітаваны Януш Даробіш, дэкан гістарычна-педагагічнага факультэта Апольскага ўніверсітэта, а таксама Вальдэмар Вальканоўскі мелі браць удзел у пятай навуковай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест”, якая павінна прайсці ў нашым горадзе у пачатку лістапада.

 

     
 

“Гарадзенскі палімпсест” – канферэнцыя, якую з 2008 года праводзіць незалежная навуковая грамадскасць Гродна. Яна паўстала як адказ на так званую “экскаватарную рэканструкцыю” гістарычнага цэнтра горада. Галоўнай мэтай застаецца прыцягненне ўвагі гарадзенцаў да праблем гісторыі Гродна і захавання ягонай багатай гісторыка-культурнай спадчыны.

 
     
  Дадзенае мерапрыемства карыстаецца папулярнасцю ў навуковым асяроддзі, у тым ліку і за мяжой. Па выніках канферэнцый, што паспяхова прайшлі з 2008 года былі выдадзены 4 навуковыя  зборнікі, прэзентацыя якіх заўсёды збірала шмат цікаўных.   
     

 

 

Адна з арганізатараў канферэнцыі Наталля Сліж зазначае:

 

“Удзел замежных гісторыкаў у канферэнцыі заўсёды ўзбагачае дыскусію, робіць працу больш плённай і цікавай. Польскія даследчыкі зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё беларускай гістарычнай навукі. Я вельмі ўдзячная, што да гісторыі Гродна праяўляюць цікавасць навукоўцы з іншых краін. Працы польскіх даследчыкаў, якія з’явіліся ў гарадзенскіх выданнях значна ўзбагацілі гісторыю нашага горада.

 

Амбасада з’яўляецца прадстаўнічым органам Беларусі за мяжой. На сайце амбасады адзначана, што Беларусь зацікаўленая ў сяброўскіх і добрасуседскіх адносінах з Польшчай і развіцці гэтых адносін па ўсіх напрамках: палітычным, эканамічным, гуманітарным, культурным, навуковым і г.д.

 

У міжнародных адносінах супрацоўніцтва ў галіне навукі з’яўляецца адным з прыярытэтных. У дадзеным выпадку амбасада не толькі не выконвае сваю функцыю па падтрымцы супрацоўніцтва, але яшчэ дыскрэдытуе імідж Беларусі, перашкаджае развіццю ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы, шкодзіць развіццю беларускай навукі. Пры гэтым, па дамове з Еўрасаюзам, працэдуры выдачы віз дзеячам навукі і культуры спрошчаны. Але так адбываецца толькі на польскім баку. Беларуская амбасада не толькі не выдае візы бясплатна, але яшчэ і забараняе ўезд у Беларусь замежнай інтэлігенцыі”.

 

На здымку: д-р Марыюш Савіцкі і праф. Януш Даробіш. Здымак uni.opole.pl