У Лідзе збяруцца рыцары

|

Праходзіць фестываль будзе ў Лідскім замку. Нягледзячы на тое, што там яшчэ поўным ходам ідзе рэканструкцыя, усіх ахвотных паглядзець на рыцарскія змаганні размесцяць на галерэях.

 

Удзел у фэсце возьмуць ваенна-гістарычныя клубы з Гродна, Барысава, Баранавіч, Навагрудка ды, канешне, з Ліды. Акрамя рыцарскай праграмы, арганізатары абяцаюць паказы сярэднявечных танцаў і майстар-класы па ім, рэканструкцыю сярэднявечных гульняў, а таксама ярмарку, дзе можна будзе набыць сувеніры ды беларускія абярэгі.

 

align=”left” >Кіраўнік клуба “Dies Magna” Мікола Шаўчэнка зазначыў:

 

“Фестываль будзе праходзіць у суботу? цягам аднаго дня. Праграма даволі насычаная: будзе ўсё, як на вялікіх мерапрыемствах, толькі без коней”.

 

Пачатак фестываля ў 14 гадзін. Кошт уваходнага квітка ў Лідскі замак – 20.000 рублёў.