Гарадзенцам прадставяць вусную гісторыю

|

Любы жадаючы можа без перашкод паглядзець ці паслухаць сабраныя матэрыялы – усе яны даступныя ў свабодным доступе.

 

Сустрэча ў Гродне будзе прысвечана праблемам захавання памяці, а таксама значэнню даследаванняў вуснай гісторыі і ўспамінаў людзей. Цэнтральнай жа тэмай стане “1939 год у памяці жыхароў Беларусі”. На іх думку, яна вельмі добра адлюстроўвае магчымасці выкарыстання вусных успамінаў для навуковых прац.

 

У сустрэчы возмуць удзел гісторыкі Алесь Смалянчук, Анатоль Вялікі, Вольга Іванова ды іншыя.

 

Каардынатарка праекта Ірына Кашталян зазначае:

 

“Захаваць вусныя ўспаміны сведкаў гісторыі вельмі важна. Менавіта асабісты вопыт людзей, якія жылі ў той ці іншы перыяд часу, узбагачвае нашую гісторыю і дапаўняе яе, дазваляючы па-іншаму паглядзець на нейкія падзеі. У першую чаргу такія вусныя сведчанні спрыяюць даследаванню і пераасэнсаванню савецкага перыяда гісторыі нашай краіны”.

 

Прэзентацыя адбудзецца 24 кастрычніка ў 18.30 па вуліцы Будзёнага 48а, пакой 38.