Палёты ў Маскву могуць аднавіцца з 1 чэрвеня
Першы самалёт з Масквы прызямліўся ў гарадзенскім аэрапорце “Абухава” 26 студзеня.
Кошт квітка складаў 85 еўра.
Зараз кампанія зноў збіраецца аднавіць палёты. Прычым – на тым жа самым Embraer 120.
Хутчэй за ўсё, рэальнай прычынай сакавіцкай адмены палётаў была аграмадная запазычанась (каля 5,5 млрд. рас. руб.) маскоўскай кампаніі “Атлант-Союз”.
Па звестках агенцтва “Транспорт сегодня”, за першыя тры месяцы года “Атлант-Союз” зменшыў перавозку пасажыраў на 40%, што ў два разы менш, чым у сярэднім па рынку.
Пяць заказаных кампаніяй самалётаў Boeing 737-800 з лютага арыштаваныя за нявыплату лізінгавых плацяжоў.
“Атлант-Союз”, аднак, да канца траўня спадзяецца выплаціць запазыкі і аднавіць палёты сваіх самалётаў.
На здымку: той самы “аварыйны” Embraer 120