Футбалісты “Нёмана” прайгралі ў Наваполацку

|

Адзіны гол ў сустрэчы гарадзенцы прапусцілі ў першым тайме.

 

Пасля гэтай паразы “Нёман” па-ранейшаму застаўся на 6-м месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату краіны.

 

 

Для таго, каб мець шансы ўзняцца на радок вышэй, “Нёману” неабходна абавязкова перамагаць 27 кастрычніка на сваім полі “Мінск”, які ідзе пакуль пятым.

 

За пяць тураў да канца чэмпіянату яго турнірная табліца выглядае наступным чынам:

 

Месца         Каманда Гульні               Ачкі
1 БАТЭ, Барысаў 25 58
2 “Шахцёр”, Салігорск 25 51
3 “Дынама”, Мінск 26 46
4 “Гомель” 25 44
5 “Мінск” 25 34
6 “Нёман”, Гродна 25 29
7 “Брэст” 25 25
8 “Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна         25 24
9 “Нафтан”, Наваполацк 26 23
10 “Славія”, Мазыр 24 22
11 “Белшына”, Бабруйск 25 22

 

20 кастрычніка. “Нафтан” – “Нёман” 1-0

 

На здымку: Некалькі тураў таму гарадзенцы ўпэўненна перамаглі “Нафтан” на сваім полі з лікам 3-0. Гэтым разам футбалісты “Нёмана” засталіся ў цені супернікаў.

 

Фота: http://fcneman.by