Даеш экалагізацыю Гарадзеншчыны!
Сумесныя паседжанні прадстаўнікоў універсітэту імя Янкі Купалы, аграрнага і медычнага ўніверсітэтаў адбываюцца ў Гродне штогод.
На іх абмяркоўваюцца важныя для рэгіёна праблемы і шляхі іх вырашэння.
Тэмай сёлетняга паседжання з’яўлялася абмеркавання дзейнасці навуковай эліты ўніверсітэтаў у межах Года Роднай Зямлі.
Гарадзенскія навукоўцы прапанавалі стварыць праграму экалагічнага маніторынгу на Гарадзеншчыне.
У прыватнасці, маніторыць збіраюцца экалагічную сітуацыю і стан прыродных рэсурсаў у месцы будаўніцтва ГЭС на Нёмане.
Гэты аб’ект, нягледзячы на пратэсты гарадзенскіх эколагаў, плануецца завершыць ужо ў 2010 г.
Фота: reenergy.by