Будаўніцтва аб’язной дарогі вакол Гродна павінна скончыцца да канца года
Аб’язная спалучыць трасу М6 і памежны пераход “Брузгі”.
На сёння засвоена 87 мільярдаў рублёў з выдзеленых на будаўніцтва бюджэтных 105 мільярдаў.
Для сканчэння пачатага і кінутага некалі аб’екта неабходна было дабудаваць участкі дарогі агульнай працягласцю каля 8 км, скончыць пуцяпровад над магістраллю і мост праз Нёман каля вёскі Сіўкава.
Да канца тыдня мост павінны стаць на стацыянарныя апірышчы. Даўжынёй 250 м і шырынёй каля 11 м, ён разлічаны на цяжкі грузавы транспарт і дазволіць вызваліць ад фур дарогі Гродна.
Мост унікальны: падобную тэхналогію ў Беларусі выкарыстоўваюць упершыню.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://s13.ru