У Лідзе крымінальны аўтарытэт параніў двух чалавек
Пацярпелыя (3 чалавекі) прыехалі паразмаўляць з мясцовым крымінальным аўтарытэтам. Той з’явіўся з абрэзам паляўнічай стрэльбы і амаль адразу пачаў стральбу з абодвух ствалоў.
Вынік сустрэчы – два параненых, адзін з іх – у цяжкім стане.
Падазраваны затрыманы, зброя знойдзеная.
Паводле следчых, пацярпелыя падазраюцца ва ўчыненні іншага злачынства.
Справай займаецца спецыяльная група з мінскіх і гродзенскіх следчых.
Паводле http://ont.by
Здымак http://last24.info