Загінулі, вяртаючыся з пахавання

|

Аўтамабіль накіроўваўся ў вёску Забалаць Воранаўскага раёна. За рулём была 45-гадовая жыхарка Ліды. Побач з ёй сядзеў муж, а ззаду – маці, бацька і цётка.

 

Непадалёк ад вёскі Грамкі Шчучынскага раёна машына пасля чарговага паварота выехала на прамы ўчастак дарогі, але пасля пайшла ўлева ў бок поля і перакулілася.

87-гадовая пасажырка  вылецела з “Форда” і загінула на месцы, 78-гадовы бацька кіроўцы памёр у шпіталі, 67-гадовая маці знаходзіцца ў рэанімацыі.

Старыя не скарысталіся рамнямі бяспекі.

 

Кіроўца і яе муж, які ехаў на пярэднім крэсле, таксама пацярпелі, аднак, дзякуючы рамням бяспекі, не маюць патрэбы ў шпіталізацыі.

 

За апошнія дні на дарогах Гродзенскай вобласці загінулі 6 чалавек: 19 кастрычніка ў страшнай аварыі пад Гродна загінула сям’я, 22 кастрычніка – малады кіроўца фуры.

 

Паводле http://gaigrodno.by