У Гродне днём ніжэй за 0 і завірухі
Сёння ўначы ў Гродне абыйдзецца без замаразкаў, +2…+4ºС, невялікі дождж.
Пахмурнае надвор’е сіноптыкі прагназуюць днём 25 кастрычніка. Вецер паўднёва-заходні 5 – 10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра +6…+8°С.
Гроднааблгідрамет папярэджвае пра рэзкую змену надвор’я 26 кастрычніка.
Будзе воблачна з праясненнямі, часам дождж, які раніцай і днём можа пераходзіць у мокры снег, а месцамі – у завіруху.
Вецер заходняй чвэрці 7 – 12 м/с, парывы да 15 – 20 м/с, уначы і раніцай месцамі да 21 – 24 м/с.
Тэмпература паветра днём і ўначы будзе аднолькавая: -1…+4ºС.
27 кастрычніка месцамі пройдзе кароткачасовы снег, вецер паўднёва-заходні 5 – 10 м/с, парывы да 14 м/с. Дзённая тэмпература паветра захаваецца на ранейшым узроўні, а ўначы пахаладае да -1…-6 ºС.
Здымак http://www.ria.ru