У Лідскім замку для турыстаў падрыхтавалі камеру катаванняў

|

Пра новую экскурсію распавёў намеснік дырэктара ТДА “Святавіт” Генадзь Конан у часе прэзентацыі турыстычных маршрутаў на выставе “Турбізнес-2012”.

 

Незвычайная экскурсія пачнецца ў адной з замкавых вежаў, дзе турыстаў сустрэне кат з сякерай.

 

У падземных памяшканнях наведнікаў чакае знаёмства з спецыфічнымі экспанатамі: “скрыпкай пляткаркі”, крэслам для допытаў, “кацінай лапай”, “гішпанскім ботам”. Стварыць адпаведную атмасферу дапамогуць акторы ў ролі вязняў.

У камеры сабраныя больш за 30 сярэднявечных прыстасаванняў для катаванняў. У бліжэйшы час дададуцца яшчэ 20.

 

Паводле http://www.belta.by