Не хапіла волі

|

Яшчэ за 13 хвілін да канца гульні гарадзенцы вялі ў ліку 2-0 (шайбы на рахунку “легіянераў” Фабуша і Гомера), аднак не ўтрымалі перавагу.

 

Асноўны час сустрэчы скончыўся ўнічыю 2-2, а ў дадатковую пяціхвілінку рашаючую шайбу ў большасці закінуў форвард гасцей Цурыкаў.

 

Пасля гэтай паразы “Нёман” па-ранейшаму ідзе трэцім у турнірнай табліцы Адкрытага чэмпіянату Беларусі. Наперадзе жлобінскі “Металург” і “Гомель”.

 

24 кастрычніка 

 

“Нёман” – “Гомель” 2-3

“Ліда” – “Металург” 2-4

 

Фота hcneman.by