Партал bel.biz абвяшчае конкурс дзіцячага малюнка
Да ўдзелу запрашаюцца дзеці двух узроставых груп: да 7 гадоў і ад 7 да 10 гадоў.
Малюнкі неабходна даслаць да 10 лістапада на gew_belarus@bel.biz альбо паштовы адрас: г. Мінск, вул. Піянерская, 41-201, Цэнтр дзелавых камунікацый BEL.BIZ.
Работы будзе ацэньваць прафесійнае журы.
Усе малюнкі з’явяцца на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, на выставе дзіцячага малюнка, а таксама падчас цырымоніі адкрыцця і закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.
Пераможцы атрымаюць у падарунак цацкі. Усе аўтары малюнкаў будуць запрошаныя на цырымонію ўзнагароджання ў дзіцячы забаўляльны цэнтр і атрымаюць салодкі падарунак.
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Беларусі 12-18 лістапада.
Яго арганізатары абвясцілі шэраг конкурсаў, паўдзельнічаць у якіх змогуць беларускія прадпрымальнікі http://week.bel.biz/tag/3329
Паводле bel.biz