Гарадзенец, які дапамагаў землякам знайсці працу ў Чэхіі, будзе пакараны
Тысяча еўра за месяц, васьмігадзінны працоўны дзень і выходныя. Адзінае патрабаванне – наяўнасць візы.
У якасці кліенаў – лесарубаў – на вярбоўшчыка выйшлі гарадзенскія аператыўнікі.
На асабістай сустрэчы абгаварылі ўмовы працы і дату выезда.
Высветлілася, што за кожнага знойдзенага працаўніка “прадпрымальнік” павінны быў атрымаць пэўную ўзнагароду. Ліцэнзіі на прыцягненне працоўных на працу за мяжу ён не меў.
Хлопец прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці. Яму пагражае штраф ад 50 да 200 базавых велічынь.
Паводле http://perspektiva-info.by