Замест дрэваў ад снегу гарадзенскія дарогі будуць абараняць шчыты

|

Больш за 12 тысяч шчытоў павінны вырабіць прадпрыемствы папраўчых устаноў. На сёння выраблена 65% агароджы.

 

Агароджы павінны будуць хоць неяк кампенсаваць адсутнасць дрэваў уздоўж трасы. Для “не абароненых” дарог асабліва небяспечныя вятры, якія ў зімовы перыяд прыносяць снег.

 

У Гродзенскай вобласці снегаабарончых раслінных палос не маюць каля 10 тысяч кіламетраў аўтамабільных дарог.

 

У апошнія гады на Гарадзеншчыне масава знішчаюцца прыдарожныя лесапалосы.

У Ашмянскім і Смаргонскім раёнах, на Наваградчыне, уздоўж трасы Мінск-Гродна знішчаны дзясяткі кіламетраў расліннасці, якая, апроч іншага, абараняла дарогі ад ветру і снегу, а палеткі – ад аўтамабільных выкідаў.

 

Здымак greenbelarus.info