Малочныя прадукты і хлеб даражаюць з 27 кастрычніка

|

Такое рашэнне прынятае пастановай Міністэрства эканомікі ад 18 кастрычніка.

Паводле міністэрства, вытворчасць нятлустых відаў малочных прадуктаў на сёння практычна спынілася з-за стратнасці.

Кошты павышаюцца, каб зацікавіць вытворцаў у вырабе такой прадукцыі.

 

Хлеб і батоны ад заўтра падаражэюць на 10%, іншыя віды хлебабулачных вырабаў – на 3%. Гэта зроблена з мэтай кампенсацыі павелічэння коштаў сыравіны і насычэння рынка сацыяльна значнымі відамі хлеба.

 

Паводле http://www.belta.by  

Здымак http://www.b-g.by