Журналістыка для людзей з абмежаваннямі і без
Удзельнікі мерапрыемства не толькі атрымаюць асноўныя веды і навыкі, якія неабходны пачынаючаму журналісту, але таксама навучацца карэктна асвятляць “тэму інваліднасці” ў СМІ.
Ганна Яшына, каардынатарка семінара: “Мы хочам не толькі навучыць маладых людзей асновам журналістыкі, але і паказаць, як пісаць пра інвалідаў без шаблонаў. Мы хочам па-іншаму, па-новаму зірнуць на праблему, расказаць, што пра інвалідаў трэба пісаць як пра звычайных людзей”.
Што такое журналістыка? Што такое СМІ і навошта яны патрэбныя людзям? З якіх элементаў будуецца артыкул? Як граматна напісаць навіну? Якія сакрэты напісання добрага інтэрв’ю? Гэтыя і іншыя пытанні плануецца разглядзець падчас першага блока інтэрактыўнага семінара “Сто падказак пачаткоўцу ці ўніверсальныя парады маладым журналістам”.
“Інваліднасць вачыма журналістаў” – другі блок адукацыйнага мерапрыемства. У яго ўключаюцца наступныя тэмы:
Як пісаць пра інваліднасць? Якая лексіка ў тэкой тэме будзе карэктнай? Стэрэатыпы грамадства ў дачыненні да людзей з абмежаванымі магчымасцямі; Роля журналістаў у працэсе фарміравання і разбурэння падобных стэрэатыпаў; Якім павінна быць моладзевае выданне для людзей з абмежаваннямі?
Па сканчэнні семінара яго ўдзельнікі змогуць атрымаць досвед працы ў адкрытай рэдакцыі ўнікальнага інтэрнэт-выдання аб жыцці моладзі, у тым ліку і з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Заяўкі на ўдзел у семінары (запоўненую анкету) можна адпраўляць на email jurnalistika0311@mail.ru да 1 лістапада. Іншагароднім удзельнікам пакрываюцца транспартныя выдаткі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 5877185 (Ганна).
Ілюстрацыя: малюнак Насты Марозавай з акцыі “Сацыяльныя арганізацыі Беларусі вачыма дзяцей”