Зміцера Дашкевіча з калоніі могуць перавесці ў Гродзенскую турму
Нявеста палітвязня Наста Палажанка, якая разам з адвакатам наведала Мазырскую калонію, паведаміла, што Дашкевіч будзе пераведзены у Гродзенскую альбо ў Жодзінскую турму.
– Крытая турма – гэта ўзмацненне рэжыму, пагаршэнне ўмоваў. Пры гэтым Зміцер асабліва не каментуе, ці будзе гэта істотна адрознівацца ад таго, дзе ён быў раней, паколькі ў калоніях ён фактычна ўвес час знаходзіўся ў штрафным ізалятары, што з’яўляецца таксама ўтрыманнем у камеры. Але ўмовы ўтрымання цяпер, напэўна, усё ж пагоршацца.
Па словах Насты Палажанкі, сам Зміцер чакае хутчэй за ўсё пагаршэння ўмоваў утрымання. Гэта пры тым, што як злосны парушальнік рэжыму ён і ў Мазырскай калоніі пераважна ўтрымліваецца ў штрафным ізалятары.