“Нёман” працягвае барацьбу за 5-е месца

У гульні супраць “Мінска” у складзе “Нёмана” вызначыліся Савіцкі і Лясюк. У гасцей адзіны гол забіў Разін.

 

Лік у сустрэчы мог бы быць і большы на карысць гаспадароў, якія не выкарысталі цэлы шэраг галявых момантаў (да прыкладу, Іван Дзянісевіч не забіў у першым тайме пенальці, а таксама дараваў гасцей яшчэ ў некалькіх эпізодах у другой палове гульні).

 

 

Настаўнік “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў (на здымку) перамогу над “Мінскам” прысвяціў заўзятарам, якія не спалохаліся завеі і холаду:

 

 

– Барацьба за пятае месца ў чэмпіянаце працягваецца. Мы сёння зрабілі крок да гэтага. Перамогу прысвячаем гледачам, якія прыйшлі ў такое надвор’е падтрымаць нас.

 

 

Пасля перамогі над «гараджанамі» «Нёман» захаваў за сабой 6-ае месца, але цяпер адстае ад «Мінска» усяго на 2 ачкі.

 

Наперадзе яшчэ чатыры туры і ў «Нёмана» яшчэ ёсць добры шанс увайсці ў пяцёрку лепшых каманд чэмпіянату.

 

Наступны сапернік нашай дружыны – мазырская «Славія». Сустрэча адбудзецца 3 лістапада ў Мазыры.

 

У двух папярэдніх сустрэчах сёлетняга чэмпіянату гарадзенцы перамагалі палешукоў з лікам 3-1 (у гасцёх) і 8-0 (на сваім полі).

 

 

27 кастрычніка. “Нёман” – “Мінск” 2-1

 

Фота goals.by