Сярэдні заробак за верасень у Гродзенскай вобласці дасягнуў 3 710 160 рублёў
Па рэгіёнах намінальны сярэдні заробак за верасень быў такі:
Брэсцкая вобласць – 3 585 525 рублёў, Віцебская – 3 699 779, Гомельская – 3 978 995, Гродзенская – 3 710 160, Мінск – 5 175 843, Мінская – 4 105 720, Магілёўская – 3 775 409 рублёў.
У верасні ў прамысловасці сярэдні заробак у Беларусі быў 4 617,1 тыс. рублёў, на транспарце і ў сувязі – 4 517,4 тыс., у будаўніцтве – 5 046,6 тыс., у адукацыі – 2 899,9 тыс., у тым ліку настаўнікаў – 3 369,6 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу – 5 101,8 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы – 3 171,1 тыс. рублёў.
Заробкі працаўнікоў аховы здароўя і сацыяльнай сферы ў верасні былі на ўзроўні 3 214,6 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя – 3 302,5 тыс. рублёў. Сярэдні заробак дактароў дасягаў 5 275,6 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персанала – 3 203,7 тыс. рублёў.
Паводле belstat.gov.by
Здымак aif.by