У чарговым NightCity перамаглі “Ласі святога Губерта”
Пра гульню распавядае сябра каманды-пераможцы “Elks off St. Hubert” Андрэй:
“Перамагчы дапамагла самаадданая гульня ў полі і наяўнасць толькі адной памылкі. Таксама граматная гульня на апярэджанне і ўсеабдымная падтрымка каардынацыйнага цэнтру. Нават гідкае надвор’е не панізіла баявы настрой і веру ў перамогу. Моцная канкурэнцыя, якая падганяла і не давала расслабіцца, таксама стала складнікам нашай перамогі”.
Гульня распачалася ў Лідзе і скончылася недалёка ад Гродна. Розныя закінутыя аб’екты, заданні на тое каб падумаць і магчымасць пошуку – гэта толькі малая частка таго, што прапанаваў гэты спабор.