Вартаўнік 2 гадзіны ўтрымліваў браканьераў у шлюзе
Чацьвёра жыхароў Шчучынскага раёна прабраліся ў шлюз на дамбе.
Браканьеры спусціліся ў бетоннае памяшканне праз люк, выцягвалі рыбу сачкамі і перакладалі ў мяхі. Вадасховішча ахоўваецца, таму ахоўнік хутка заўважыў “гасцей”.
Ён стаў на люк, праз які зламыснікі праніклі ў шлюз, і такім чынам заблакаваў злодзеяў.
Браканьеры спачатку спрабавалі запалохаць ахоўніка, затым падкупіць, але мужчына трымаў варту 2 гадзіны, пакуль не прыехала міліцыя.
З 38 кг рыбы затрыманыя 4 злодзея, двум з іх няма 18 гадоў. Распачатая крымінальная справа. Браканьерам пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле http://tutgrodno.com