«Мая пазіцыя ёсць апазіцыя»: гродзенскі панк-гурт Tlusta Lusta запісаў новы альбом

|

Гарадзенскі гурт Tlusta Lusta узнік у 2006 годзе, і стаў лакальнай з’явай — хлопцы выконвалі панк і грайндкор, у2008-мзапісалі першы альбом, перамаглі на«Басовішчы-2008», пасля чаго гурт з даляглядаў амаль знік.

 

Тым не менш «Першы блін» (так называлася дэбютная кружэлка «Лусты») з песнямі на вершы Купалы і Цёткі трапіў у рэйтынгі найлепшых рэлізаў года.

 

Цяпер на інтэрнэт-старонкахгурту з’явілася інфармацыя пра тое, што ў 2012 годзе мусіць выйсці другі альбом з назвай «Пераначуеш — больш пачуеш». З’явіўся і музычны трэйлер альбома.

Музыкі за чатыры гады свой драйв не згубілі, у песнях пануе выйграшнае спалучэнне духавых і гроўлінга, кожную песню кідае з панку ў метал і назад. Тэксты простыя і бескампрамісныя: напрыклад, «Мая пазіцыя ёсць апазіцыя».

Рэліз абяцае быць цікавым.