Для гродзенскіх дарог нарыхтавалі больш за 20 тон пяску, солі і рэагентаў

|

Рэагентам будуць апрацоўваць цэнтральныя магістралі Гродна пры тэмпературы паветра не ніжэй за 8 градусаў марозу.

Прыборкай снегу з вуліц будзе займацца не толькі тэхніка “Спецаўтагаспадаркі”, але і СГК, якія накіруюць на дапамогу 60 трактараў з механізатарамі. Механізатары перад пачаткам зімовага сезону праходзяць навучанне. За кожным з іх будзе замацаваны асобны ўчастак і зарэзервавана месца ў гатэлі.

 

Калі снегапады будуць моцнымі, на дапамогу прыйдзе спецтэхніка МНС.

 

Снег з Гродна будзе вывозіцца на спецыяльна вызначаныя пляцоўкі.

 

Гарвыканкам вызначыў для гэтага ў Ленінскім раёне:

Кар’ер за пескабазай “Спецаўтагаспадаркі”, пусткі за аўтастаянкай уздоўж чыгункі па вуліцы Белыя Росы, па вуліцы Таўлая (насупраць Малышчынскай,27), пляцоўка перад кар’ерам Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, пясчаны кар’ер у Лапенках.

 

На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна:

Кар’ер за аб’яздной дарогай у раёне сумеснага беларуска-аўстрыйскага ЗАТ “Тэста”, зав.Перамогі (пустка за гаражным кааператывам), вул. Ксцінская (пустка ля праезджай часткі па вул. Суворава з боку мікрараёна “Калбасіна”), пустка па вул.Пучкова, каля чыгуначнай веткі “Хімвалакно-Лукойл”, вул.Ткацкая (пустка паміж рэспубліканскім унітарным Днепра-Дзвінскім прадпрыемствам водных шляхоў “Белводшлях” і мастом праз Ласасянку).

 

Паводле http://belta.by , http://grodno.gov.by

Здымак з сайта http://tomsk.bezformata.ru