Кіроўцы фуры, прычэп якой забіў трох жанчын, пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі

|

Трагедыя каля Каробчыцаў здарылася 19 кастрычніка. У КАМАЗа адарваўся прычэп, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з машынай Volkswagen Passat. Тры з чатырох жанчын, якія ехалі ў машыне, загінулі.

 

На думку следства, кіроўца ПТУП “СТЭПіКа” меў магчымасць заўважыць няспраўнасць прыстасаванняў аўтацягніка ў складзе грузавога аўтамабіля “КАМАЗ 4310” і прычэпа “МАЗ 83781”. Ён выехаў у кірунку Гродна на няспраўным транспартным сродку і каля 14 гадзін на 10-ым кіламетры пад’езда да Гродна з боку аўтадарогі Мінск-Гродна-мяжа РП дапусціў  адчапленне прычэпу з наступным выездам яго на сустрэчную паласу руху.

Там і адбылося сутыкненне з Volkswagen Passat, якім кіравала 35-гадовая жыхарка Гродна.

 

У аварыі загінулі жанчына-кіроўца, яе 70-гадовая маці і 14-гадовая дачка, а 44-гадовая сястра з цяжкімі траўмамі трапіла ў шпіталь.

 

За парушэнне правіл дарожнага руху альбо эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух альбо больш асоб (арт.317 ч.3 КК РБ) кіроўцы пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

 

Паводле http://auto.tut.by