У Гродне цёпла, дажджы і туманы
Сёння ўначы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, вецер паўднёвы 4-9 м/с, парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ў Гродне ноччу +4…+6, днём 3 лістапада +7…+9, дажджы.
4 лістапада паводле прагнозаў чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.
Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +2…+7, днём +6…+11.
5 лістапада захаваецца воблачнае надвор’е, пройдуць працяглыя, на большай частцы вобласці моцныя дажджы.
Уначы чакаецца +4…+9, днём +5…+10.
Здымак http://novostey.com