Кіроўцу, які наехаў на пешахода ў Гродне, знялі з цягніка ў Воршы
Супрацоўнікі ДАІ цягам сутак вызначылі, хто мог знаходзіцца за рулём зарэгістраванай у Валагодскай вобласці машыны.
Спачатку падазраваных было 2: 24-гадовы гарадзенец і 26-гадовы жыхар Гомельскай вобласці.
Хутка апошні стаў асноўным падазраваным.
Даехаўшы да Мінска, ён набыў квіток на цягнік Гродна-Масква і паехаў у Расію. Але ў Воршы падазраванага ўжо чакалі.
Супрацоўнікі міліцыі знялі яго з цягніка і пад канвоем прывезлі ў Гродна.
Суда бяглец будзе чакаць пад вартай.
Паводле http://gaigrodno.by