На Гарадзеншчыне павялічылася нараджальнасць, але колькасць насельніцтва скарачаецца

|

Пры тым, што за першыя 9 месяцаў года нарадзіліся 9818 дзяцей – на 439 больш, чым за аналагічны перыяд  летась.

Каэфіцыент нараджальнасці павялічыўся з 11,8 праміле да 12,4. У той жа час каэфіцыент смяротнасці знізіўся з 5,8 да 4,9 праміле.

Тым не меньш на Гарадзеншчыне больш людзей памірае, чым нараджаецца. Пакуль сітуацыю ратуе станоўчы міграцыйны прырост.

Сярод прычын смерці ў Гродзенскай вобласці па-ранейшаму пераважаюць хваробы сістэмы крывазвароту, на другім месцы – новаўтварэнні, на трэцім – прычыны, не звязаныя з хваробамі.

 

Паводле http://www.belta.by  

Здымак http://pozitivchik.info