«Нёман» згуляе 500-ты матч у вышэйшай лізе
У трох запар апошніх гульнях «Нёман» не забіў аніводнага гола, прапусціўшы пры гэтым 7 галоў.
Пасля апошняй паразы на сваім полі ад прынцыповых супернікаў з Брэста (0-1) галоўны трэнер гарадзенцаў Алег Радушка спасылаўся на стомленасць каманды. Сапраўды, за апошнія два месяцы каманда гуляла часта па 2 гульні на тыдзень.
Сапраўды, прыкрая параза ад «Шахцёра» у паўфінале Кубка краіны забрала багата не толькі фізічных сілаў, але і нэрваў. Але гэта ўжо ў мінулым. На падрыхтоўку да суботняй сустрэчы гарадзенцы мелі тыдзень, каб аднавіць фізічную форму.
Апраўданне чарговай няўдачы знайсці будзе цяжка…
На здымку: «Нёман” у апошніх турах «падкасілі»…
Фота Яраслава Ванюкевіча