Каля гродзенскіх навучальных установаў могуць з’явіцца тралейбусы-тыры

|

Гукавая рэклама і здача тралейбусаў у арэнду на сёння не даюць належнага прыбытку. Таму прызначаныя на спісанне машыны пераабсталююць і вернуць гарадзенцам у новай якасці.

 

На гродзенскіх вуліцах ужо з’яўляўся вясельны тралейбус. Цяпер, акрамя яго, пераабсталююць дзіцячы тралейбус, які будзе катаць самых маленькіх у святы і здавацца ў арэнду прыватным асобам і прадпрыемствам.

 

2 старыя машыны пераабсталююць пад перасоўныя тыры. Яны, хутчэй за ўсё, будуць спыняцца побач з навучальнымі  ўстановамі, каб пасля заняткаў моладзь магла пабавіцца.

Адна са спісаных мадэляў тралейбуса застанецца ў тралейбусным парку ў якасці рарытэта.

 

На сёння ў Гродне працуе 150 тралейбусаў, якія абслугоўваюць 300 кіроўцаў

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://www.kalininets.com