Гродзенскі форум адзначыў Хэлаўін

|

Ведзьмы, чэрці, ваўкалакі і пачвары сабраліся дзякуючы ўсяго толькі аднаму паведамленню на форуме: вялікую імпрэзу арганізоўвалі некалькі чалавек.

 

Сюрпрызам для ўдзельнікаў быў нечаканы візіт прастаўнікоў правахоўных структур. Аднак гэта не стала праблемай і свята з конкурсамі, забавамі і фаершоу працягнулася. Імпрэза, якая пачалася каля 20 гадзін вечара, скончылася глыбокай ноччу.

Як кажуць арганізатары, гэтае мерапрыемства адбываецца штогод у канцы кастрычніка – пачатку лістапада і ўжо стала для гарадзенскіх інтэрнаўтаў традыцыяй.

 

Здымкі forum.grodno.net і Паўла Енкі