На каталіцкія Каляды беларусы будуць адпачываць 3 дні, на Новы год – 4

|

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 2 лістапада 2012 года нумар 1000, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Так, рабочы дзень з панядзелка 24 снежня 2012 года пераносіцца на суботу 22 снежня бягучага года, з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня гэтага года.

У 2013 годзе рабочы дзень пераносіцца з серады 2 студзеня на суботу 5 студзеня, з пятніцы 10 мая на суботу 18 мая 2013 года.

Прадастаўлена права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

Паводле БелТА

Здымак http://news.open.by