Кніжныя скарбы гарадзенскіх айцоў-францысканцаў упершыню з’явіліся на выставе
Бібліятэка айцоў-францысканцаў у Гродне ў пачатку 20 стагоддзя налічвала некалькі тысяч кніг з матэрыяламі 17-18 стагоддзяў.
Рэдкія выданні падчас вайны манахі схавалі на гарышчы і ў скляпеннях касцёла, а знайшліся яны толькі ў пачатку 21 стагоддзя. У 2000 годзе рэшткі бібліятэкі – больш за 150 выданняў – знайшоў пробашч касцёла а.Юзэф Макарчык.
На выставе ў бібліятэцы экспануюцца рукапісныя дакументы і кнігі, сярод якіх “Зборнік прывілеяў і дакументаў XVI-XVIІ стст.”, дзе найстарэйшы дакумент датуецца 1561 г.; рукапісныя кнігі рэлігійнага зместу канца XVIІ – пачатку XVIІІ стст.
Друкаваныя кнігі выдадзеныя ў асноўным у 18 стагоддзі. Сярод іх – вершаваны пераклад Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў Марціна Кужанецкага, выдадзены ў Нясвіжы ў 1769 г.
Ёсць на выставе навуковая, навукова-папулярная і мастацкая літаратура 18-19 стагоддзяў.
Кнігазбор бібліятэкі францысканскага кляштара дапоўнены рэдкімі кнігамі з фондаў бібліятэкі і прадметамі з калекцыі А.Сявенкі.
Выставу можна наведаць да 1 снежня.
Паводле http://www.grodnolib.by
Здымак http://grodnonews.by