КДБ агучыў першыя вынікі расследавання выбуху на беларуска-польскай мяжы

|

Паводле аператыўна-следчай групы магутнасць выбуховага прыстасавання, што спрацавала каля мяжы ўвечары 4 лістапада, не больш за 1 кг выбухоўкі ў тратылавым эквіваленце.

Следства высветліла, што выбух адбыўся ў перыяд паміж 21.10 і 21.20 вечара, гэта пацьвярджаюць і мясцовыя жыхары.

Фрагменты электрычных правадоў і плат, іншыя матэрыялы з месца здарэння накіраваныя на экспертызу. Па выніках яе будзе прынятае рашэнне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы.

Вывучэнне слядоў на мясцовасці робіць верагоднай версію пра датычнасць да выбуху групы асоб, якія ў тую ноч спрабавалі незаконна перайсці мяжу.

КДБ працягвае правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў дзеля высвятлення прычын выбуху і вінаватых асоб.

 

 

Інфармацыя пра парушэнне мяжы групай асоб трапіла ў дзяжурную службу КДБ каля 3 гадзін ночы 5 лістапада.

Як паведамілі памежнікі, у раёне нелегальнага пераходу з Беларусі ў Польшчу – сляды выбуху і прыкметы ранення кагосьці з парушальнікаў, а таксама фрагменты вопраткі і абгарэлая валюта.

 

Тады ж на польскім баку затрымалі 7 грамадзян краін афра-азіяцкага рэгіёну, якія перацягвалі адзін аднаго праз беларуска-польскую мяжу на посцілцы. Вырашаецца пытанне пра перадачу парушальнікаў беларускаму боку.

 

Паводле http://kgb.by