Каля 30 мільярдаў – на працаўладкаванне беспрацоўных Гродзенскай вобласці
На субсідыі дзеля працаўладкавання беспрацоўных пойдзе больш за 29,4 мільярды беларускіх рублёў. За кошт гэтага павінны з’явіцца 684 працоўных месца.
Ссуду на працаўладкаванне атрымаюць ААТ “Ліда Тэхмаш” (Іўе) і Лідскі ліцейна-механічны завод.
10 былых беспрацоўных зоймуцца развядзеннем сада ў фермерскай гаспадарцы Лідскага раёна, яшчэ 15 атрымаюць працу ў фермера на Зэльвешчыне.
У Гродзенскай вобласці афіцыйна зарэгістравана 3200 беспрацоўных (на 6,7%, чым год таму).
Узровень беспрацоўя складае 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://www.forpost.tv