Замест 1500 еўра – 10 гадоў калоніі
Аўтафургон ішоў з Літвы ў Расію транзітам праз Беларусь.
У пункце памежнага кантроля “Каменны Лог” мытнікі пад спальнай паліцай кіроўцы ў кабіне знайшлі тры спартыўныя торбы.
Кіроўца фуры спачатку сцвярджаў, што бачыць іх упершыню, у рэйс павінны быў ісці напарнік.
У торбах аказаліся 94 кг гашышу, больш за 4 кг марыхуаны і каля 1500 псіхатропных таблетак.
У выніку кіроўца – грамадзянін Літвы – распавёў, што правезці груз праз мяжу яго ўгаварыў былы напарнік, які даўно перапраўляе наркотыкі праз мяжу. У Маскве торбу павінны былі сустрэць, а за “дапамогу” кіроўцы паабяцалі 1500 еўра.
Замест гэтага мужчына асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Канал перапраўкі наркотыкаў праз мяжу быў наладжаны 2 гады таму, а былы напарнік кіроўцы яшчэ ў 2008 годзе завочна асуджаны судом Каўнаса да 12 гадоў пазбаўлення волі і хаваецца на тэрыторыі Расіі.
Паводле http://grodnonews.by