«Эпілог» адбудзецца ў Гродна

|

Напрыканцы мінулага году гурт «Агата Кристи» прадставіла новых музыкаў у сваім складзе і 12 яшчэ невыдадзеных песень у новай канцэртнай праграме.

У лютым 2009 году гурту споўніўся 21 год з дня заснавання. Напярэдадні дня народзінаў гурта браты Самойлавы паведамілі пра тое, што іх музычны праект «Агата Кристи» ўступае ў стадыю завяршэння і адпраўляецца ў гастрольны тур пад назвай «Эпілог». Гэта не пафаснае развітанне. Гэта проста канстатацыя таго факту, што заканчваецца доўгі і важны перыяд музычнага жыцця.

«Агата Кристи» ў тым выглядзе, у якім яна вядома ўсім, вычарпала сябе, і мы хочам развітацца з ёй з пачуццём узаемнага задавальнення», – каментуюць Вадзім і Глеб Самойлавы. Браты працягваюць займацца музыкай, праўда, інфармацыі пра новы магчымы праект пакуль няма.

ТС

На здымку: падчас першага канцэрту ў межах «Эпілогу» ў Ніжнім Ноўгарадзе (фота з афіцыйнага сайту).