За з’яўленне на лёдзе ў небяспечны час МНС Беларусі прапануе штрафаваць
Аднак гэтая забарона часта парушаецца, а адказнасці за гэта людзі не нясуць.
Дзясяткі беларусаў штогод трапляюць у ваду пад лёд, і далёка не ўсіх атрымліваецца выратаваць.
Таму МНС прапануе ў весці штраф да 10 базавых велічынь (на першы раз) і ўзмацніць тлумачальную работу з насельніцтвам.
Рашэнні пра забарону і дазвол выхаду на лёд будуць прымаць мясцовыя органы ўлады з улікам кліматычных умоваў.
Такім чынам, на думку МНС, можна ўратаваць дзясяткі жыццяў.
Пакуль прапанова вынесена на абмеркаванне.
Сваё меркаванне можа выказаць кожны ў гасцявой кнізе на афіцыйным сайце МНС .