Злодзей, які скраў у Гродне сейф, “трэніраваўся” на кіёсках “Гроднааблсаюздруку”

|

Высветлілася, што на рахунку злодзея ёсць і іншыя крадзяжы.

У жніўні і верасні ён некалькі разоў забіраўся ў кіёскі “Гроднааблсаюздруку”. Агульная сума крадзяжоў – больш за 30 мільёнаў рублёў.

 

Ноччу злачынца ўскрываў замкі і забіраў тое, што падабалася: наяўныя, цыгарэты, карты, гумкі, праязныя і г.д.

Скрадзенае ён нёс пешшу да вакзала, адкуль браў таксі і ехаў дамоў.

Здабычу гарадзенец прадаваў на рынках горада.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак http://news.21.by