Кантрабанду на 1 мільярд рублёў затрымалі Смаргонскія памежнікі

|

У грузавым цягніку, які кіраваўся з Літвы ў Казахстан, адзін з вагонаў, паводле дакументаў, быў загружаны карыстанай вопраткай і абуткам.

Памежнікі атрымалі аператыўную інфармацыю пра магчымую кантрабанду.

 

Інфармацыю пацвердзіў мытны дагляд: замест старых рэчаў у вагоне перавозілася абсалютна новая вопратка і абутак з Еўропы.

 

Папярэдне нелегальны тавар ацэнены ў 1 мільярд рублёў.

 

Паводле http://gpk.gov.by