У “Каменным Логу” канфіскавалі альбомы “Прэс-фота Беларусі”
Паводле Юліі Дарашкевіч, альбомы са здымкам, на якім салдаты тэрміновай службы глядзяць выпуск праграмы “Панарама”, прыцягнулі ўвагу памежніка. За ім прыйшлі мытнікі.
Альбомы выданы легальна, усе падаткі сплочаны, аднак супрацоўнікі не здолелі знайсці інфармацыю пра гэта ў сваёй базе дадзеных, таму альбомы ўзялі на экспертызу.
Журналісты мусілі даць пісьмовае тлумачэнне – адкуль і куды вязуць кнігі.
Дарашкевіч спадзяецца, што пасля ўсіх фармальнасцяў альбомы “Прэс-фота 2011”, якія прызначаліся для арганізацыі выставаў, вернуць.
У студзені 2013 годапавінны з’явіцца альбом па выніках сёлетняга конкурса. Гэтым разам пераможцай “Прэс-фота” стаў Аляксандр Васюковіч са здымкам Любові Кавалёвай – маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва.
Паводле http://belapan.by