Орхускі цэнтр у Гродне адчыніцца 16 лістапада
Першы ў Беларусі абласны Орхускі цэнтр створаны на базе Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Ён узнік у межах сумеснага праекта ЕС і ПРААН “Садзейнічанне развіццю ўсеаб’емнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”.
Задачы Орхускага цэнтра – забяспечыць грамадзянам доступ да экалагічнай інфармацыі, кансультаванне, юрыдычная дапамога, прыцягненне шырокага кола грамадскасці ў працэс прыняцця экалагічна значных рашэнняў на рэгіянальным узроўні.
Гродзенскі Орхускі цэнтр пачаў сваю працу задоўга да афіцыйнага адкрыцця, ладзячы сустрэчы з грамадскасцю і экалагічныя акцыі.
Каардынатар цэнтра Іаланта Рамановіч: «Мы падумалі: калі цэнтр пачне дзейнічаць раней афіцыйнага адкрыцця, то людзі даведаюцца пра нас, а значыць, будуць больш актыўна звяртацца да спецыялістаў».
На здымку: Іаланта Рамановіч і Марына Бароўка
Здымак http://racyja.eu