Гарадзенскія сайты змагаюцца за перамогу ў конкурсе Фестываля нефармальнай адукацыі

|

Гэта ўласна сайт Гродзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” http://3sektar.by .

 

http://3sektar.tumblr.com  –  відэаблог праекта “Постаці”, што адлюстроўвае працэс збору матэрыялаў пра людзей, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. Праект рэалізаваны сябрамі і валанцёрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у другой палове 2010 г.

 

http://3sektar.by/fest – сайт Фестываля маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”, які ў траўні 2012 года сабраў у Гродне дзесяткі творчых людзей з усёй Беларусі і замежжа.

 

http://uzv-hrodna.blogspot.com  – блог праекта, прысвечанага сацыяльнай, інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыі сталых гарадзенцаў.
Праект “Універсітэт Залатога Веку: інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей” здзяйсняецца ў межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог» пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

 

На пляцоўцы Фестываля нефармальнай адукацыі распачалося інтэрактыўнае галасаванне.

Аддаць свой голас за ўпадабаныя сайты можна  тут.

 

У конкурсе ўдзельнічаюць сайты і блогі, якія спрыяюць развіццю асабовых і прафесійных кампетэнцый, а таксама папулярызуюць нефармальную адукацыю.