“Мядовы фэст” зноў у Гродне
У гэтыя дні з 10 да 19 гадзін можна будзе набыць самыя разнастайныя гатункі мёду, даведацца рэцэпты страваў з прадуктаў пчалярства.
Прадукцыю прадставяць не толькі беларускія, але ўкраінскія і расійскія пчаляры.
Акрамя мёду гарадзенцам прапануюць пяргу, праполіс, воск, лекавыя расліны.
На кірмаш з’едуцца пчаляры з больш чым 20 рэгіёнаў СНД.
Паводле http://grodno.gov.by
Здымак http://region4.by