Галодныя дзеці: ці ўсё так кепска?
Кожны наведвальнік крамы, каб дапамагчы дзецям-інвалідам, якія жывуць у Ленінскім раёне Гродна, можа набыць прадукты харчавання з доўгім тэрмінам прыдатнасці (цукар, мука, гарох і г.д) і аддаць валанцёрам.
Калі я запыталася ў адной з валанцёрак, навошта гэта патрэбна, пачула ў адказ: “Ім (дзецям-інвалідам) няма чаго есці, і нам іх шкада. Таму мы праводзім такія акцыі. Бацькі гэтых дзяцей даюць грошы на лекі, а на ежу не хапае”.
Паўдзельнічаць у акцыі можна сёння і заўтра ў “Еўраопце” па вуліцы Ціміразева, 8 з 11 да 21 гадзіны.
Дапамагаць – гэта проста! Паспрабуйце!