Цэнтральнае месца на прывакзальнай плошчы ў Гродне зойме алень святога Губерта
Пераможцам прызнаны аўтарскі калектыў з Мінска – скульптары Вадзім Мацкевіч і Аляксандр Прохараў. Вадзім Мацкевіч паходзіць з Гродна.
Алень святога Губерта з’яўляецца старажытным сімвалам Гродна, адлюстраваны на гарадскім гербе.
Конкурс на ўпрыгожванне прывакзальнай плошчы праводзіў Гродзенскі гарвыканкам цягам верасня-кастрычніка.
Асноўным патрабаваннем да скульптуры было – стаць гарадской адметнасцю і арт-аб’ектам.