Літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь грузавы аўтамабіль з радыёактыўнымі лісічкамі

|

Паводле службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, норма радыяцыі аказалася перавышанай больш чым у 2 разы.

Дадатковая праверка ручнымі прыборамі вымярэння радыяцыі паказала, што прычэп з лісічкамі звонку выпраменьваў каля 50 мікрарэнтген у гадзіну пры дапушчальным  – 20.

 

Літоўскія памежнікі не сталі правяраць радыяцыйны фон у сярэдзіне і не ўпусцілі грузавік на тэрыторыю Літвы.

 

Паводле дакументаў, лісічкі з аднаго з беларускіх прадпрыемстваў праз Літву перавозіліся ў краіны Заходнй Еўропы.

 

Паводле http://ru.delfi.lt

Здымак http://www.grani.lv